Жонку Аляксея Навальнага Юлію затрымалі непадалёк ад Пушкінскай плошчы і Цьвярской вуліцы, дзе праходзіць дэманстрацыя.
У сталіцы Расеі працягваецца акцыя пратэсту ў падтрымку затрыманага Аляксея Навальнага. На акцыю, паводле журналістаў, выйшлі каля 10 тысяч пратэстоўцаў.
Журналісты, якія працуюць на месцы падзей, расказваюць пра кропкавыя затрыманьні і пэрыядычныя сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй.
Юлія Навальная вярнулася з Расею разам са сваім мужам Аляксеем 17 студзеня. Аляксей Навальны быў затрыманы проста ў аэрапорце Шарамецьцева. Напярэдадні 23 студзеня па ўсёй Расеі прайшлі затрыманьні найбліжэйшых паплечнікаў Навальнага, а таксама супрацоўнікаў яго Фонду барацьбы з карупцыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі ў дзень акцый пратэсту пачаліся праблемы з мабільнай сувязьзю