Праект атрымаў назву #АртыстыПерамогі і прысьвячаецца ўсім нязломным дзеячам культуры, якія, нягледзячы на ціск, затрыманьні і арышты, працягваюць тварыць і тым самым набліжаць агульную перамогу, гаворыцца ў анатацыі кіраўніка фонду Сяргея Будкіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дабрачынны канцэрт Маргарыты Ляўчук ў палацы Радзівілаў. ВІДЭА23 студзеня на YouTube-канале #BY_Culture стартуе сэрыя бясплатных онлайн-канцэртаў. У далейшым выступы будуць кожную суботу, пачатак — у 20.00.
Сярод заяўленых калектываў — Tor Band, «Петля Пристрастия», N.R.M. ды іншыя.
Арганізатары кажуць, што запрасілі годных музыкаў, якія выявілі актыўную грамадзянскую пазыцыю, былі на маршах, зазіралі ў двары, пісалі пратэставыя трэкі і здымалі відэа.
Першымі 23 студзеня выступяць рагачоўскія хлопцы з гурту Tor Band. Іх песьні «Мы не народец», «Жыве», «Уходи» ды іншыя сталі сапраўднымі сымбалямі пратэсту. Малавядомы раней калектыў цяпер зьбірае сотні тысяч праглядаў.
30 студзеня а 20-й онлайн-канцэрт дасьць «Петля Пристрастия», 6 лютага ў той жа час — N.R.M. Імёны астатніх выступоўцаў будуць названыя пазьней.
Трансьляцыі бясплатныя, але пры жаданьні падтрымаць дзеячоў беларускай культуры можна ТУТ.