У заяве на сайце Yara International падкрэсьліваецца: кампанія трымаецца ўнівэрсальнага парадку дня ў галіне правоў чалавека, у тым ліку права на страйк, і падтрымлівае вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека ў асуджэньні парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
Гэта адказ на нядаўні прэс-рэліз адміністрацыі «Беларуськалію».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуськалій» заявіў, што гатовы прыняць на працу раней звольненых за страйк шахтароў«Наша пазыцыя падтрымліваецца Беларускім незалежным прафсаюзам, Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Нарвэскай канфэдэрацыяй прафсаюзаў і прафсаюзам IndustriEnergi. Мы працягваем узаемадзейнічаць з зацікаўленымі бакамі ў Беларусі і за яе межамі, уключна са Сьвятланай Ціханоўскай, каб ацаніць, якім чынам аказаць найбольш пазытыўны ўплыў. Бо асноўным клопатам Yara ёсьць здароўе, бясьпека і дабрабыт работнікаў «Беларуськалію», — гаворыцца ў заяве.
Yara чакае, што «Беларуськалій» далей будзе паляпшаць сытуацыю для сваіх супрацоўнікаў, паважаць правы работнікаў і ўстрымлівацца ад рэпрэсіўнай палітыкі.
Нарвэская кампанія Yara зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце пакупніком мінэральных угнаеньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не паддавацца на падачкі злачыннай улады». Страйкам «Беларуськалію» адказаў кіраўніцтву прадпрыемстваКіраўніцтва «Беларуськалію» заявіла, што гатова працягваць узаемадзеяньне з Yara International. Таксама сьцьвярджаецца, што прынята рашэньне зьняць дысцыплінарныя спагнаньні з работнікаў, а звольненых раней могуць прыняць назад у выпадку падачы адпаведных заяваў.
У адказ страйкам «Беларуськалію» заявіў, што аднаўленьне кантрактаў магчымае толькі ў выпадку выкананьня ранейшых патрабаваньняў: спыненьне перасьледу за грамадзянскую пазыцыю, вызваленьне палітвязьняў і ўдзельнікаў мірных пратэстаў, пачатак крымінальных спраў у дачыненьні да сілавікоў, прыцягненьне Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай да адказнасьці за фальсыфікацыю выбараў.
Страйкам заклікаў кампанію Yara разарваць кантракт зь «Беларуськаліем».