«Я прытрымліваюся галадоўкі толькі з той мэтай, каб Ігар спыніў яе. Лічу, што яго жыцьцё павінна быць захавана, і бачу свой учынак адзіным крокам, які магу са свайго боку зьдзейсьніць», — сказала яна агенцтву БелаПАН.
Студэнтка галадае з 19 студзеня і, па яе словах, адчувае сябе добра. Як будучы лекар «лічыць здароўе і жыцьцё найвышэйшай каштоўнасьцю і вельмі хоча, каб у сям’і Лосікаў быў бацька і муж».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьве студэнткі аб’явілі галадоўку на знак салідарнасьці зь Ігарам Лосікам20 студзеня стала вядома, што на знак салідарнасьці зь Ігарам Лосікам абвясьцілі галадоўку дзьве дзяўчыны з мэдунівэрсытэту — акрамя Маргарыты Трафімовіч, таксама і Элеанора Арзуманян. Апошняя сказала, што будзе галадаць «столькі часу, на колькі хопіць сіл».
У гэты ж дзень стала вядома, што два праваслаўныя сьвятары падалі ў Сьледчы камітэт хадайніцтвы пра асабістую паруку ў дачыненьні да блогера. Яны матывавалі свой крок спробай дапамагчы Ігару Лосіку захаваць жыцьцё.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятар хадайнічаў перад Сьледчым камітэтам, каб стаць паручальнікам Ігара Лосіка, які галадае ў турме 37 дзёнСтваральнік тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» галадае ў жодзінскай турме ўжо 38-ы дзень. Па словах адваката Дзьмітрыя Лепрэтара, апошнім часам стан яго здароўя пагоршыўся — зьняволены адчувае слабасьць, артэрыяльны ціск нестабільны. Нягледзячы на дрэннае самаадчуваньне, Ігар Лосік заяўляе, што будзе галадаць далей.
Ігар Лосік знаходзіцца пад вартай з 25 чэрвеня мінулага году і прызнаны палітвязьнем. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адна жанчына далучылася да галадоўкі салідарнасьці зь Ігарам Лосікам і іншымі палітвязьнямі15 сьнежня яму прад’явілі новае абвінавачаньне — на падставе арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).
Вязень віны не прызнаў і абвясьціў бестэрміновую галадоўку да зьняцьця ўсіх абвінавачаньняў і зьмены меры стрыманьня.