У судзе Маладэчанскага раёну прайшло новае судовае слуханьне ў крымінальнай справе Вадзіма Гурмана. Яна заведзеная супраць яго за падзеі 9 жніўня ў Маладэчне, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле абвінавачаньня, Гурман правакаваў натоўп на «актыўныя дзеяньні супраць міліцыі і пагражаў гвалтам міліцыянтам». Яму прад’явілі абвінавачаньні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і зьвязаныя зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады) і арт. 364 (Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні супрацоўніка органаў унутраных спраў).
На папярэдніх пасяджэньнях дапыталі пацярпелых у справе, якімі прызналі 6 міліцыянтаў. Некаторыя падалі супраць яго грамадзянскія пазовы на кампэнсацыю маральнай шкоды «ад пачутых пагрозаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад штрафу да 5 гадоў зьняволеньня: у крымінальных справах асудзілі 75 пратэстоўцаўНа наступны дзень паказаньні даваў сам Гурман. Ён сказаў, што 9 жніўня каля 20 гадзін зь сябрамі прыйшоў на цэнтральную плошчу гораду. Прыкладна праз паўгадзіны каля 25 міліцыянтаў сталі ў шэраг насупраць людзей. Па словах Гурмана, ён некалькі разоў выходзіў да міліцыянтаў, казаў ім пра недапушчальнасьць гвалтоўных дзеяньняў і сам меў мірныя намеры, але тыя на яго словы не рэагавалі.
Потым прыехалі амапаўцы і пачалі біць людзей, цягнуць іх у аўтазакі. У той дзень Вадзіму ўдалося вярнуцца дадому здаровым. Але 11 жніўня Гурмана затрымаў АМАП, яго і іншых білі і залівалі сьлезацечным газам. Пабіцьце працягвалася ў двары РУУС. Па словах Гурмана, яму і яшчэ аднаму затрыманаму Патаповічу пагражалі згвалтаваньнем і спрабавалі зьняць штаны, аднак усё ж спыніліся па камандзе кагосьці з кіраўніцтва. Гурман прызнаўся, што ўжо ня думаў выйсьці адтуль жывым.
Гурман пад моцным маральным і фізычным ціскам падпісаў паперы, якія яму далі, іхнага зьместу ён ня ведае, бо тады ня мог чытаць.
У пасьлявыбарчых падзеях у Маладэчне 9 жніўня ўдзельнічаў і Мікіта Крыўцоў, якога пазьней знайшлі мёртвым. Ягоныя сябры лічаць, што Крыўцова забілі. Вэрсія сілавікоў была, што ён скончыў жыцьцё самагубствам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦА