Старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітры Баскаў заявіў, што зборная Беларусі паедзе на чэмпіянат сьвету 2021 году, нягледзячы на адмову міжнароднай фэдэрацыі правесьці турнір у Менску.
Дзьмітры Баскаў заявіў у інтэрвію расейскаму «Первому каналу», што ФХБ паважае працу спартоўцаў і таму не адмовіцца ад удзелу.
«Напэўна, ня маем маральнага права дзейнічаць, як нашы апанэнты, забіраючы ў спартоўцаў мару, а ў заўзятараў — любімую каманду. Тым больш у нас цяпер маладая зборная».
Пасьля афіцыйнага паведамленьня Міжнароднай фэдэрацыі хакею аб пераносе турніру зь Беларусі Баскаў абвінаваціў яе і спонсараў у тым, што тыя «сталі ахвярамі палітычных гульняў», а праўладны палітычны аглядальнік Пётра Пятроўскі выступіў з ініцыятывай «альтэрнатыўнага чэмпіянату сьвету», на які запрасілі б Расею, Казахстан, Армэнію, Сэрбію, Кіргізстан і краіны Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менск пазбавілі права праводзіць хакейны чэмпіянат сьвету ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка страціў чэмпіянат у хакеі. Хроніка падзей ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Імідж дзяржавы адменены чэмпіянат ужо не пагоршыць», — былы топ-мэнэджэр Беларускай фэдэрацыі хакею