Паводле абвінавачваньня, яна прычыніла міліцыянту фізычны боль, пабоі і парвала куртку, калі спрабавала перашкодзіць затрыманьню пратэстоўца
19 студзеня ў Берасьці агучылі прысуд 29-гадовай адзінокай маці Дарʼі Паляковай. Паводле абвінавачваньня, яна прычыніла міліцыянту фізычны боль, пабоі і парвала куртку, калі спрабавала перашкодзіць затрыманьню пратэстоўца, — паведаміў Tut.by.
Пацярпелы міліцыянт на судзе сказаў, што ня можа сьцьвярджаць, што куртку парвала менавіта Палякова, удараў яна не наносіла, а калі сьціскала руку, прычыніла «нязначны» боль.
Суд пакараў Дарʼю Палякову двума гадамі «хатняй хіміі» і 10 рублямі на кампэнсацыю маральнай шкоды.
Дарʼя Палякова адна выхоўвае дваіх малых дзяцей. Яе муж памёр летась.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістцы Белсату Андрэевай працягнулі тэрмін зьняволеньня яшчэ на месяц ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхар Менску выйшаў да кур’ера, а сустрэў сілавікоў і апынуўся ў шпіталі. Цяпер яго судзяць за «ўдзел у акцыі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень 2020 – студзень 2021. Мы сьведкі. „Арыштавалі за «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы“. АБНАЎЛЯЕЦЦА