Парлямэнт Латвіі адхіляе магчымасьць сумеснага правядзеньня ў 2021 годзе чэмпіянату сьвету разам зь Беларусьсю. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве камісіі сэйма ў замежных справах.
«Латвія адхіляе любую магчымасьць зладзіць хакейны чэмпіянат разам зь Беларусьсю, бо пры цяперашніх абставінах, калі ў Беларусі праводзяцца гвалтоўныя рэпрэсіі, ладзіць спартовае мерапрыемства такога маштабу ў Менску зьяўляецца недапушчальным», — прыводзіць партал delfi.lv заяву старшыні камісіі Рыхардса Колса.
Розныя эўрапейскія грамадзкія арганізацыі заклікалі IIHF перанесьці чэмпіянат сьвету 2021 года зь Менску з прычыны напружанай палітычнай сытуацыі ў Беларусі.
11 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF) знаходзіцца пад ціскам у сувязі з сытуацыяй вакол правядзеньня чэмпіянату сьвету ў Беларусі.
Чэмпіянат сьвету 2021 года заплянаваны з 21 траўня па 6 чэрвеня ў Беларусі і Латвіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі патрабуе сустрэчы з генпракурорам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэндэр на мадэрнізацыю «Менск-Арэны» адбыўся, нягледзячы на рызыку пазбавіцца чэмпіянату сьвету