Раней беларускі аргкамітэт чэмпіянату сьвету ў хакеі заявіў, што гатовы арганізаваць сустрэчу дысцыплінарнай камісіі з Генэральным пракурорам Беларусі, каб азнаёміцца з вынікамі праверкі па факце забойства Рамана Бандарэнкі.
«Прайшлі ўжо 64 дні з моманту, як ня стала майго адзінага сына. 64 дні ігнараваньня, маўчаньня, сачэньня, праслухоўваньня, запалохваньня, зьліву асабістай інфармацыі», — сказала Алена Бандарэнка ў звароце на імя прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазеля.
Крымінальную справу па факце забойства Рамана Бандарэнкі так і не завялі. На відэа зь месца здарэньня сярод нападнікаў бачылі ў тым ліку чалавека, падобнага да старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава.
18 студзеня на адмысловым паседжаньні Міжнароднай фэдэрацыі хакею павінна вырашыцца, ці мэтазгодна праводзіць чэмпіянат сьвету 2021 году ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чэмпіянат узаконіць маральна збанкрутавалы рэжым», — ліст праваабаронцаў у Міжнародную фэдэрацыю хакею ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пісьменьнік Філіпенка: Праводзіць чэмпіянат сьвету ў краіне, дзе людзей зьбіваюць і расстрэльваюць за нацыянальны сьцяг?