На прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак Лаўроў выказаў думку, што заходнія палітыкі «ўхапіліся» за навіну аб вяртаньні Навальнага ў Расею і пачалі яе камэнтаваць «пад капірку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навальны правёў ноч у пастарунку паліцыі пад Масквой, адвакатаў да яго не пусьцілі«Гэта дазваляе, мяркуючы па ўсім, заходнім палітыкам думаць, што яны, такім чынам, змогуць адцягнуць увагу ад глыбокага крызісу, у якім апынулася лібэральная мадэль разьвіцьця», – сказаў кіраўнік расейскага замежнапалітычнага ведамства. Разьвіваць сваю думку ён ня стаў.
Вызваліць Навальнага запатрабавалі кіраўнікі МЗС і лідэры многіх краін Эўропы, а таксама дзяржсакратар ЗША і памочнік у нацыянальнай бясьпецы абранага амэрыканскага прэзыдэнта.
Некаторыя палітыкі заклікалі пашырыць санкцыі супраць Расеі, калі Навальнага не вызваляць. Краіны Захаду таксама працягваюць патрабаваць ад Масквы расьсьледаваньня абставінаў атручэньня Навальнага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцінская палітыка — гэта пералік спэцапэрацый». Віталь Портнікаў пра вяртаньне Навальнага