Як паведамляе «Голас Амэрыкі», у сваім твіты, апублікаваным у нядзелю, Саліван заявіў, што «атакі Крамля на Навальнага — гэта ня проста парушэньне правоў чалавека, але і абраза расейцам, якія хочуць, каб іх галасы былі пачутыя».
Да вызваленьня Навальнага заклікаў і сэнатар Бэрні Сандэрс, які падкрэсьліў, што ЗША павінны праяўляць салідарнасьць з тымі, хто змагаецца з карупцыяй і працуе на карысьць дэмакратыі ва ўсім сьвеце.
Старшыня Эўрапейскай рады Шарль Мішэль назваў затрыманьне Навальнага «непрымальным».
«Я зьвяртаюся да расейскіх уладаў з заклікам неадкладна вызваліць яго», — напісаў ён у Твітэры.
З аналягічным заклікам зьвярнуўся да ўладаў Расеі МЗС Францыі.
«Разам са сваімі эўрапейскімі партнэрамі Францыя з максымальнай увагай сочыць за сытуацыяй і патрабуе яго (Навальнага) неадкладнага вызваленьня», — падкрэсьліваецца ў заяве прэс-сакратара францускага зьнешнепалітычнага ведамства.
Вызваліць Навальнага заклікаў прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі, які назваў затрыманьне палітыка «спробай запалохаць дэмакратычную апазыцыю ў Расеі» і заклікаў прыняць «апэратыўныя і недвухсэнсоўныя» захады ў адказ на ўзроўні Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксей Навальны — на борце самалёта з Бэрліну ў МасквуРаней Літва заявіла, што яна зьвернецца да Эўрапейскага зьвязу з заклікам неадкладна ўвесьці новыя санкцыі супраць уладаў Расеі ў адказ на арышт Навальнага.
Расейская паліцыя затрымала Навальнага па прыбыцьці ў маскоўскі аэрапорт у нядзелю, пасьля таго, як ён вярнуўся ў Расею зь Нямеччыны ўпершыню пасьля атручэньня летам мінулага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксея Навальнага затрымалі ў аэрапорце ў Маскве. Жывы этэр