«Мы ня будзем камэнтаваць фэйкі. Задачамі МУС зьяўляецца ахова грамадзкага парадку, гарантаваньне бясьпекі і барацьба са злачыннасьцю. У сваёй дзейнасьці мы кіруемся законам», — заявіла агенцтву «Інтэрфакс» афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL апублікаваў запіс чалавека, голас якога нагадвае Карпянкова: «Мы створым лягеры для пратэстоўцаў»Ініцыятыва BYPOL, якая аб’ядноўвае былых супрацоўнікаў сілавых структур Беларусі, 15 студзеня разьмясьціла ў сеціве аўдыёзапіс. Сьцьвярджаецца, што ён зроблены падчас выступу намесьніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова перад асабовым складам ГУБАЗіК летась у кастрычніку.
Чалавек з голасам, падобным да голасу Карпянкова, камэнтуе прычыны сьмерці Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў на пратэстах, называючы яго «п'яніцам і дэбілам», апраўдвае дзеяньні сілавікоў на пратэстах, кажучы, што іх прыкрывае асабіста Лукашэнка, а таксама расказвае пра ідэю стварэньня лягера за калючым дротам для найбольш актыўных пратэстоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка перад Новым годам прыехаў на базу АМАПу, уручыў узнагароды сілавікам і сказаў пра сваю «гістарычную місію»Каманда Сьвятланы Ціханоўскай ужо заявіла, што разаслала запіс, апублікаваны ініцыятывай BYPOL, у Кангрэс ЗША, АБСЭ, Раду Эўропы і ўсім міжнародным партнэрам.