Томаш Катэра прынёс тэрмасы кавы і гарбаты і пачаставаў пікетоўцаў. Як расказала Свабодзе арганізатарка акцыі Дар'я Рудзько, прэсавы сакратар кампаніі сказаў, што цалкам падзяляе патрабаваньні пікетоўцаў і што аўтары звароту на працягу тыдня атрымаюць на яго адказ.
Раней удзельнікі пікету перадалі ў офіс Škoda Auto зварот з просьбай байкатаваць сёлетні чэмпіянат, калі яго правядзеньне ня будзе перанесенае зь Беларусі. Прадстаўнік заводу Škoda паабяцаў таксама азнаёміць Міжнародную фэдэрацыю хакею са сваёй пазыцыяй у гэтым пытаньні.
Škoda Auto, найбуйнейшы вытворца аўтамабіляў у Чэскай Рэспубліцы, зьяўляецца партнэрам Міжнароднай фэдэрацыі хакею і галоўным спонсарам чэмпіянату сьвету ў хакеі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы Чэхіі пікетуюць сядзібу заводу Škoda, галоўнага спонсара чэмпіянату сьвету ў хакеі