Ведамства ФРН у праве марскога суднаходзтве і гідраграфіі дазволіла працягваць кладку труб «Паўночнага патоку — 2». А ў Даніі будаўніцтва зацягваецца, нягледзячы на дазвол Дацкага энэргетычнага агенцтва, інфармуе DW.
«Мы атрымалі ўхваленьне Дацкага энэргетычнага агенцтва пачаць працу ў пятніцу. Але гэта ня значыць, што мы адновім кладку труб у гэты ж дзень», — заявіў 15 студзеня прадстаўнік апэратара праекту Nord Stream 2 AG нямецкаму дзелавому выданьню Handelsblatt.
Паводле яго слоў, перш неабходна праверыць тэхнічнае абсталяваньне. «Верагодна, у канцы студзеня ці пачатку лютага мы зможам дакладней ацаніць, калі пачнём кладку труб», — дадаў прадстаўнік Nord Stream 2 AG.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Reuters: Дзярждэпартамэнт ЗША папярэдзіў кампаніі пра санкцыі ў сувязі з «Паўночным патокам — 2»Укладка труб была прыпыненая ў сьнежні 2019 году з прычыны санкцый ЗША адносна эўрапейскіх падрадчыкаў. Расейскае судна-трубаўкладчыкаў «Акадэмік Чэрскі» прыбыло з Находкі ў нямецкі порт Мукран яшчэ ў траўні 2020 году, але дацкія ўлады забаранілі любыя будаўнічыя працы ў раёне выспы Борнхальм, патлумачыўшы гэта нерастам траскі.
У сьнежні 2020 году працы аднавіліся. Незадоўга да Новага году былі выкладзеныя трубы на ўчастку працягласьцю ў 2,6 кілямэтра ў асаблівай эканамічнай зоне Нямеччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў ЗША пераадолела вэта Трампа ў абаронным бюджэце- Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» выклікала бурныя дыскусіі ў шэрагу краін. Так, ЗША лічаць, што ён зробіць Эўропу залежнай ад расейскага газу. А пасьля рэзананснага атручваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага ў Нямеччыне і іншых краінах Эўропы пачаліся дыскусіі аб магчымым увядзеньні санкцый, якія закранаюць будаваны газаправод.
- Злучаныя Штаты ў сьнежні ўключылі ў праект абароннага бюджэту на 2021 фінансавы год штрафныя меры за садзейнічаньне продажу, арэндзе або прадстаўленьню судоў-трубаўкладчыкаў для будаўніцтва газаправоду, а таксама за прадстаўленьне страхавога пакрыцьця для судоў, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве.