Беларусы Чэхіі пікетуюць сядзібу заводу Škoda, галоўнага спонсара чэмпіянату сьвету ў хакеі

Пікет каля сядзібы заводу Škoda, Млада Балеслаў, 15 студзеня

Прадстаўнікі беларускай дыяспары Чэхіі пікетуюць сядзібу заводу Škoda Auto, які месьціцца ў горадзе Млада Балеслаў. Кампанія зьяўляецца галоўным спонсарам чэмпіянату сьвету ў хакеі.

На плякаты ў сувязі з гэтым трапіў папулярны заклік Don’t play with dictator! (Не гуляй з дыктатарам). У офіс Škoda Auto таксама перадалі зварот з просьбай байкатаваць сёлетні чэмпіянат, калі яго правядзеньне ня будзе перанесенае зь Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Škoda адказала на заклікі заўзятараў адмовіцца ад падтрымкі ЧС-2021 у Менску

Вядомая чэская марка аўтамабіляў на сёньня зьяўляецца чэскай умоўна. Škoda нядаўна стала часткай нямецкага канцэрну Volkswagen, і кіраўніком чэскай філіі прызначаны немец Томас Шыфар.

У чацьвер міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас напісаў у сваім твітары наступнае: «Кожны, хто сур’ёзна ўспрымае салідарнасьць зь Беларусьсю, ня можа сур’ёзна хацець, каб у цяперашняй сытуацыі тут праводзіўся чэмпіянат сьвету ў хакеі. Гэта было б найвялікшым піяр-падарункам Лукашэнку і разбуральным сыгналам для дэманстрантаў. Думаю, арганізатары гэта ўсьведамляюць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія чэмпіянаты па палітвязьнях: параўноўваем сытуацыю 2014 і 2021 гадоў