13 студзеня юрыстка спрабавала убачыцца з падабаронным ў ізалятары на Акрэсьціна, але яе не пусьцілі, спаслаўшыся на тое, што наведваньне затрыманых прыпынена ў сувязі з каранавірусам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Андрэя Аляксандрава затрымалі як падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадкахЖурналіст і мэдыямэнэджар перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня, амаль суткі ў родных і калег не было пра яго ніякай інфармацыі. На наступны дзень афіцыйная прадстаўніца УСК па Менску Кацярына Гарлінская паведаміла БелаПАН, што Аляксандраў затрыманы ў якасьці падазраванага паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Абставіны затрыманьня журналіста невядомыя. Вядома толькі, што разам з Андрэем ўзялі ягоную дзяўчыну Ірыну Злобіну, якая цяпер таксама на Акрэсьціна. Як паведаміла БелаПАН сястра затрыманай, сьледчы сказаў, што Ірына зьяўляецца падазраванай у крымінальнай справе, але нічога не канкрэтызаваў.