Больш за суткі на сувязь з блізкімі не выходзіць Ільля Бягун, валянтэр штабу Валера Цапкалы, паведаміў прэс-сакратар палітыка Аляксей Урбан.
Пасьля падзей 9 жніўня, хаваючыся ад перасьледу ўладаў, былы супрацоўнік EPAM выехаў у Літву, дзе знаходзіўся да пачатку студзеня. Па словах сваякоў, у Менск Ільля вярнуўся каля тыдня таму для афармленьня важных дакумэнтаў.
Ільля Бягун перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня каля 14-й гадзіны. У абед у яго была прызначаная сустрэча ў цэнтры, куды ён не даехаў. Ільля выяжджаў з дому ў жылым комплексе «Каскад», быў апрануты ў чырвоную куртку і джынсы.
Сілавыя органы не пацьвярджаюць затрыманьня Ільлі Бегуна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Для нас важна, што мы побач зь Беларусьсю». Валер і Вераніка Цапкалы пераехалі ў Латвію