Іх падлікі, як адзначае агенцтва DPA, грунтуюцца на спадарожнікавых здымках, якія рабіліся з 2004 па 2018 год больш як у 20 пунктах Зямлі. Найбольшая шкода нанесена джунглям у басэйне Амазонкі — у Бразыліі, Калюмбіі, Пэру, Балівіі, Вэнэсуэле і Гаяне. Там зьнішчана больш за 18 мільёнаў гектараў лясоў — гэта, для параўнаньня, прыблізна палова тэрыторыі Нямеччыны.
Іншыя рэгіёны, якія выклікаюць асьцярогі эколягаў, разьмешчаныя на астравах Калімантан, Суматра, Мадагаскар, а таксама ў Парагваі і Аргентыне. Каля паловы вільготных лясоў там значна падзеленыя дарогамі або сельгасугодзьдзямі, што робіць іх больш уразьлівымі для засух і пажараў.
«Лясы часта высякаюцца для вытворчасьці соі, какавы, ялавічыны, якія ідуць на экспарт. Прыкладна шостая частка прадуктаў, якія прадаюцца ў ЭЗ, спрыяе высяканьню лясоў у тропіках», — адзначаюць сярод іншага экспэрты.
С'юзэн Вінтэр, супрацоўніца нямецкага аддзяленьня Фонду дзікай прыроды, назвала вільготныя лясы «крыніцай здароўя для прыроды і чалавецтва». Паводле яе слоў, калі ня ўдасца спыніць іх зьнішчэньне, то спыніцца «само жыцьцё ў тым выглядзе, у якім мы яго ведаем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінляндыя распрацоўвае вакцыну супраць COVID-19 для норак і янотаў