Шмат у якіх краінах сьвету на норкавых фэрмах здарыліся ўспышкі каранавірусу, што прывяло да зьнішчэньня цэлых чародаў жывёлаў, якіх гадуюць дзеля пушніны. У лябараторных умовах яноты таксама былі заражаныя каранавірусам, — паведамляе yle.fi.
Вакцына ад COVID для гэтых пушных зьвяроў цяпер на этапе тэставаньня. Як чакаецца, яно будзе доўжыцца некалькі месяцаў.
На сёньняшні дзень інфэкцыі ў норак выяўленыя ў 10 краінах сьвету. ЗША і Расея таксама распрацоўваюць вакцыны супраць COVID-19 для жывёл.