Суд Кастрычніцкага раёну Менску палічыў відэазварот работнікаў цывільнай авіяцыі супраць гвалту «пікетаваньнем з выкарыстаньнем кампутарнай сеткі інтэрнэт», паведамілі назіральнікі «Вясны».
Ролік апублікавалі 20 лістапада. Супрацоўніцу авіякампаніі «Белавія» Надзею Букатую, якая зьнялася ў ім, неўзабаве звольнілі. 12 студзеня судзьдзя Аляксандар Рудэнка асудзіў яе на 15 дзён арышту.
Днём раней, 11 студзеня, за гэтае ж відэа арыштавалі на 15 дзён Уладзімера Галаша. 13 студзеня ў судовых раскладах працэсы яшчэ над чатырма ўдзельнікамі відэазвароту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень 2020 – студзень 2021. Мы сьведкі. „Арыштавалі за «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы“. АБНАЎЛЯЕЦЦА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пайшоў вал кліентаў». У Смаргонях асуджанага на «хімію» прадпрымальніка завалілі замовамі