Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісьян, які заразіўся каранавіруснай інфэкцыяй, шпіталізаваны з двухбаковай пнэўманіяй. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай прэс-службу прэзыдэнцкага апарату.
«Прэзыдэнт Армэн Саркісьян, які заразіўся новым тыпам каранавірусу і праходзіў лячэньне ў хатніх умовах, шпіталізаваны, — адзначаецца ў паведамленьні. — У прэзыдэнта Саркісьяна ёсьць тыповыя для гэтага стану сымптомы, у тым ліку высокая тэмпэратура і двухбаковая пнэўманія».
У 2020 годзе каранавірусную інфэкцыю перанесьлі і іншыя сусьветныя лідэры. Хварэлі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэзыдэнт Партугаліі Марсэла Рэбэлу дэ Соўза ды іншыя.