Мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня ва ўзросьце 85 гадоў, у яго быў каранавірус.
«12 студзеня ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы арганізаванае кругласутачнае чытаньне духоўнымі Менскай япархіі Эвангельля і памінальныя набажэнствы. 13 студзеня а 16-й гадзіне ў сабор прывязуць цела спачылага мітрапаліта Філарэта. Пройдзе разьвітаньне, якое працягнецца да вечара 14 студзеня», — гаворыцца ў паведамленьні Беларускай праваслаўнай царквы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Герой Беларусі, казаў «служу Расеі!», разбудаваў БПЦ. Чым яшчэ запомніўся мітрапаліт Філарэт14 студзеня ад 8-й раніцы ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы пачнецца саборная архірэйская Боская літургія, пасьля заканчэньня якой пройдзе адпяваньне ганаровага патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.
Труна зь целам будзе знаходзіцца ў саборы да 18-й гадзіны 14 студзеня, пасьля чаго яе перавязуць ва Ўсьпенскі сабор Жыровіцкага мужчынскага манастыра. Насельнікі манастыра будуць дзень і ноч чытаць Эвангельле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 1861 сьвятар, 35 манастыроў, 7 сэмінарый. Як за 30 гадоў зьмяніўся Беларускі экзархат15 студзеня ад 10-й гадзіны ў Жыровіцкім манастыры пачнецца саборная архірэйская Боская літургія і пройдзе паніхіда. Пасьля гэтага нябожчыка пахаваюць за Крыжаўзьвіжанскім храмам Усьпенскага Жыровіцкага манастыра.