Да 1 году абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу («хатняя хімія») асуджаны жыхар Гомлі. Справу ў судзе Цэнтральнага раёну разглядаў Сяргей Салоўскі.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», 46-гадовага прадпрымальніка Аляксея Палішчука абвінавацілі паводле артыкулу 370 Крымінальнага кодэксу (зьнявага дзяржаўных сымбаляў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маладэчне мужчыну асудзілі на 1,5 года «хіміі» за абразу міліцыянта. Асуджаны заявіў пра катаваньніЛетась у кастрычніку з будынку ў цэнтры горада быў сарваны чырвона-зялёны сьцяг. На другі дзень палотнішча знайшлі ў сьмецьцевым кантэйнэры на праспэкце Леніна.
Праз камэры відэаназіраньня праваахоўнікі распазналі асобу Аляксея Палішчука і затрымалі яго. Суд улічыў прызнаньне віны, а таксама пакрыцьцё матэрыяльнай шкоды.
Прысуд — 1 год абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу («хатняя хімія»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дом — апошні рубеж, і адступаць няма куды». На сям’ю зь Дзяржынску ціснуць за сьцяг на ўласным домеУ той жа час суд Драгічынскага раёну разглядаў крымінальнай справы 16-гадовага Аляксандра Несьцярука, якога таксама абвінавацілі ў зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў (той жа арт. 370 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядаў старшыня суду Лявонці Станкевіч.
Згодна абвінавачваньню, Аляксандар Несьцярук летась 7 лістапада знаходзіўся на ганку Дому культуры гарадзкога пасёлку Антопаль і «наўмысна сарваў дзяржаўны сьцяг», знішчыўшы пры гэтым дрэўка коштам 10 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзельніку прэзыдэнцкай кампаніі пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі за «пагрозу» пракуроруМалады чалавек віну прызнаў часткова: дрэўка сапраўды зламалася, але зьдзекаў са сьцяга не было. Матэрыяльную шкоду кампэнсаваў.
Прысуд быў агучаны 12 студзеня: прызнаць Аляксандра Несьцярука вінаватым ў злачынстве, прадугледжаным арт. 370, і ўжыць прымусовыя меры выхаваўчага характару ў выглядзе абмежаваньня волі непаўналетняга на 6 месяцаў.