Суд пакінуў Ігара Лосіка пад вартай. Ён галадае ужо 28 дзён

Палітвязень Ігар Лосік галадае ў СІЗА 28 дзён.

За кратамі Ігар ад 25 чэрвеня мінулага году – 198 дзён.

11 студзеня суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў скаргу адваката Ігара Лосіка на атрыманьне пад вартай яго падабароннага. Скаргу пакінулі без задавальненьня. Лосік застаецца пад вартай у СІЗА Жодзіна. Ён трымае галадоўку ўжо 28 дзён. 10 студзеня зьявілася інфармацыя пра перавод блогера і журналіста ў іншае месца, аднак, па словах ягонай жонкі Дар’і Лосік, гэта ня так. У жодзінскім СІЗА ўзьнікла блытаніна з карэспандэнцыяй для Ігара, ён па-ранейшаму знаходзіцца там.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Любоў да дачкі дае мне сілы трымацца». Ігар Лосік галадае ўжо 21 дзень


Пра ход расьследаваньня справы Ігара па-ранейшаму нічога невядома. Яго адвакат Дзьмітры Лепрэтар знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаваньні. Ён зьбіраецца наведаць Лосіка у СІЗА Жодзіна 12 студзеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ігар як сымбаль беларускага грамадзтва». Жонкі Лосіка, Севярынца і Статкевіча — пра галадоўку як крайні крок