У тэставым рэжыме каля сотні пашпартоў выдалі яшчэ ў кастрычніку 2020-га, але ў пачатку 2021 году ўсё спынілася, пашпартоў і картак не выдавалі і ў МУС не маглі дакладна сказаць, калі пачнуць. Наступную магчымую дату ў этэры СТБ агучыў намесьнік начальніка Дэпартамэнту грамадзянствае і міграцыі Павал Хрышчановіч.
Паводле яго, інфармацыю распаўсюдзяць праз СМІ, як толькі прымуць неабходны для выкарыстаньня біямэтрычных пашпартоў закон. Хрышчановіч чакае, што гэта адбудзецца ў першым паўгодзьдзі. Пры гэтым ён зьвярнуў увагу на тое, што «адначаснай замены дзейных пашпартоў ня будзе» і адразу зьвяртацца па атрыманьне новага дакумэнту ня будзе неабходнасьці.
У МУС мяркуюць, што ў 2021 годзе выдадуць да 800 тысяч ID-картак і 300 тысяч біямэтрычных пашпартоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча зрабіла нацыянальныя візы бясплатнымі для беларусаў да канца 2022 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь заняла 70 месца ў рэйтынгу пашпартоў. На першым — Японія