Макарці, па словах Крова, пацьвердзіў, што на месцы здарэньня было выяўленая даўгаствольная агнястрэльная зброя, кактэйлі Молатава, самаробныя выбуховыя прылады і кайданкі.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі паведаміла, што ў панядзелак ніжняя палата амэрыканскага парлямэнту закліча віцэ-прэзыдэнта ЗША Майкла Пэнса адхіліць Дональда Трампа ад улады праз 25-ю папраўку. Яна можа быць задзейнічана ў выпадку, калі кіраўнік дзяржавы становіцца няздольным ажыцьцяўляць свае паўнамоцтвы.
Калі на працягу сутак ня будзе станоўчага адказу, дэмакраты пачнуць працэдуру імпічмэнту. Па выніках апытаньня, 57 адсоткаў амэрыканцаў хацелі б неадкладнага адхіленьня Трампа.
Дэмакраты абвінавачваюць Дональда Трампа ў падбухторваньні да гвалту і беспарадкаў, сьцьвярджаючы, што менавіта яго дзеяньні справакавалі натоўп на штурм Капітолія ў мінулую сераду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шварцэнэгер параўнаў напад на Капітолій з Крыштальнай ноччу