«Асаблівая ўвага будзе ўдзелена аказаньню дапамогі жыхарам раёнаў, якія пацярпелі ад баявых дзеяньняў, а таксама разблякаваньню і разьвіцьцю гандлёвых і транспартных сувязяў», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.
Таксама адзначаецца, што Пуцін правядзе асобныя сустрэчы з кіраўнікамі краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азэрбайджан правёў «антытэрарыстычную апэрацыю» ў Карабаху. Армэнія заявіла аб «правакацыі»У рамках мірнага пагадненьня, якое прайшло пры пасярэдніцтве Масквы, Армэнія страціла кантроль над большай часткай сэпаратысцкай Нагорна-Карабаскай Рэспублікі, альбо Рэспублікі Арцах, якая ў 1990-я гады акупавала ня толькі сам Нагорны Карабах, але і вялікія сумежныя тэрыторыі Азербайджану. Цяпер усе яны зноў пад кантролем Баку, а Азэрбайджан цяпер кантралюе пэўную частку самога Нагорнага Карабаху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Баку праходзіць парад у гонар перамогі ў Карабаху з удзелам Эрдагана. У Ерэване на мітынгу пачаліся сутычкі з паліцыяйПасьля завяршэньня баявых дзеяньняў, у якіх бакі страцілі тысячы людзей, Расея па дамоўленасьці ўвяла свае войскі ў якасьці міратворчых сіл на тэрыторыю, якая заставалася пад кантролем сэпаратыстаў. Тым часам Азэрбайджан разьмясьціў войскі па ўсім рэгіёне, а турэцкія войскі таксама бяруць удзел у місіі па спыненьні агню за межамі Нагорнага Карабаху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пагадненьне аб Карабаху. Што атрымліваюць і губляюць бакі