Паводле яго, першыя прозьвішчы зьявяцца ў кнізе 18 студзеня, а сьпіс будзе абнаўляцца кожныя дзесяць дзён да 10 лютага (сход заплянаваны на 11-12 лютага з удзелам 2.700 чалавек).
«На гэты момант дзеяньні дэлегатаў ужо парушаюць Канстытуцыю і закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах – падпадаюць пад склад артыкулаў 190 і 424 крымінальнага кодэксу – цытуе Латушку агенцтва БелаПАН, тлумачачы, што гэта артыкулы аб парушэньні раўнапраўя грамадзян і злоўжываньні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. – Прадугледжанае пакараньне: ад 2 да 10 гадоў пазбаўленьня волі».
«Акрамя таго, калі сход з удзелам дэлегатаў прывядзе да канстытуцыйнага перавароту, да дадзеных артыкулах дадасца артыкул 357 КК РБ (змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады. – БелаПАН.). Пакараньне: ад 10 да 15 гадоў пазбаўленьня свабоды», – папярэдзіў Латушка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская падтрымала лічбавую «народную» альтэрнатыву афіцыйнаму Ўсебеларускаму сходуПаводле яго, усе прозьвішчы і адкрытыя дадзеныя дэлегатаў стануць здабыткам грамадзкасьці. Пры гэтым Латушка адзначыў, што адмовіцца ад удзелу ў сходзе можна і пасьля ўнясеньня ў сьпіс, тады прозьвішча будзе адтуль выключана.