Адначасна, як паведаміў прадстаўнік Міністэрства юстыцыі ЗША, Найвышэйшы суд акругі Калюмбія разглядае справы каля 40 чалавек, якія таксама ўдзельнічалі ў падзеях 6 студзеня.
Як паведаміў «Голас Амэрыкі», гаворка ідзе пра «незаконнае пранікненьне ў Капітолій», «парушэньне камэнданцкай гадзіны», іншыя правапарушэньні. Выканаўца абавязкаў пракурора ЗША Майкл Шэрвін назваў напад на будынак Капітолію «атакай на адзін з ключавых інстытутаў ЗША».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры чалавекі загінулі ў выніку штурму Капітолія прыхільнікамі Трампа. Што адбылосяПаводле Шэрвіна, праваахоўныя органы ЗША прымяняюць усе рэсурсы для выяўленьня, арышту і пачатку судовага перасьледу асобаў, якія маюць дачыненьне да злачынных дзеяньняў у будынку Капітолію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Штурм Капітолія: Афіцэр паліцыі памёр ад атрыманых ранаўФэдэральнае бюро расьсьледаваньняў (ФБР) абвясьціла ўзнагароду памерам $50 000 за інфармацыю пра людзей, якія пранесьлі выбуховыя прылады на тэрыторыю Кангрэсу ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шаман з QAnon. Як тэорыя змовы ўплывае на амэрыканскую палітыкуПаліцыя Вашынгтону абвясьціла, што яна атрымала амаль 17 тысяч паведамленьняў ад грамадзянаў, якія лічаць, што маюць інфармацыю аб удзельніках нападу на Капітолій.