3 студзеня, у дзень 75-гадовага юбілею арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, папа Францішак прыняў пададзенае ім прашэньне аб вызваленьні ад пастырскага кіраваньня Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй у сувязі з дасягненьнем пэнсійнага ўзросту, нагадвае рэсурс catholic.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Францішак прыняў адстаўку кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі Кандрусевіча, якога 4 месяцы ўлады не пускалі на радзімуУ сувязі з тым, што пасьля выхаду мітрапаліта на пэнсію яго катэдра засталася вакантнай, на час да прызначэньня наступніка Апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі прызначаны біскуп Казімір Велікаселец, чые паўнамоцтвы, нягледзячы на аналягічны ўзрост, былі працягнутыя Ватыканам яшчэ на 2 гады.
Супольная Эўхарыстыя стане малітвай падзякі за шматгадовае служэньне Тадэвуша Кандрусевіча, які дагэтуль працягвае служыць народу і касьцёлу ў Беларусі, гаворыцца ў паведамленьні.
Пачатак сьвятой Імшы 24 студзеня а 13-й гадзіне. На партале Catholic.by будзе весьціся наўпроставая трансьляцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вяртаньне і адстаўка арцыбіскупа Кандрусевіча: кампраміс ці капітуляцыя?Тадэвуш Кандрусевіч толькі ў канцы мінулага году здолеў вярнуцца на радзіму. Беларускія ўлады чатыры месяцы не пускалі яго ў краіну, абвінавачваючы ў тым, што ён выяжджае ў Польшчу «па інструкцыі, як разгойдаць сытуацыю ў Беларусі».