Біткойн пераадолеў чарговы гістарычны максымум — 40 тысяч даляраў

"Крыптафэрма", ілюстрацыйнае фота

Падчас гандлёвай сесіі 7 студзеня біткойн дасягнуў беспрэцэдэнтнага курсу ў 40 тысяч даляраў.

Як паведамляе фінансавы партал CoinDesk, крыптавалюта абнавіла чарговы гістарычны максымум — раней гэты паказьнік зафіксаваўся на паказьніку 38 тысяч даляраў.

Біткойн — дэцэнтралізаваная сыстэма аднайменнай крыптавалюты на аснове тэхналёгіі блёкчэйн. Яе можа эмітаваць любы ўдзельнік сыстэмы. Для гэтага неабходна ствараць новыя блёкі з дапамогай вылічальнай прылады.

Днямі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусі пасьля ўводу БелАЭС і надыходу «эпохі таннай электраэнэргіі» трэба «набудаваць фэрмаў» і «кляпаць» крыптавалюту.