Дэпутатка, якая адказвае за пытаньні правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі, а таксама намесьніцай старшыні нямецка-беларускай парлямэнцкай групы, выказалася пра немагчымасьць адэкватнага ўспрыманьня маўчаньня нямецкіх уладаў на жахлівыя падзеі ў Беларусі.
«Заахвочваць дзяржаўны тэрор брутальнага дыктатару Лукашэнкі правам правядзеньня буйной міжнароднай падзеі было б цалкам няправільным сыгналам. Гэта мусіць усьвядоміць фэдэральны ўрад і запатрабаваць ад Нямецкага хакейнага саюзу і Міжнароднай фэдэрацыі хакея перанесьці чэмпіянат сьвету», — напісала Маргарэт Баўзэ на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Дэпутатка адзначыла, што сваю пазыцыю аб немагчымасьці правядзеньня ў Беларусі хакейнага ЧС яна выразна выказала ў аўтарытэтнай газэце Frankfurter Allgemeine Zeitung.
Міжнародная фэдэрацыя хакея (ІІХФ) пакуль не прыняла рашэньня аб лёсе ЧС-2021, які мелі прыняць Беларусь і Латвія. Раней урад Латвіі прасіў у сувязі з разгонам мірных дэманстрацыяў і катаваньнямі пратэстоўцаў у Беларусі перадаць правы асноўнага арганізатара іншай краіне. Прэзыдэнт ІІХФ Рэнэ Фазэль і рада фэдэрацыі выказалі меркаваньне, што для рашэньня неабходна больш часу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фазэль: рашэньне пра месца чэмпіянату сьвету будзе ў канцы студзеняПазбавіць Беларусь права правядзеньня турніру заклікаў Фонд спартовай салідарнасьці, які выступіў супраць фальсыфікацыі вынікаў жнівеньскіх прэзыдэнцкіх выбараў і рэпрэсій Лукашэнкі да іншадумцаў. Таксама выразна сваю пазыцыю супраць правядзеньня чэмпіянату сьвету ў Беларусі выказалі дэпутаты Эўрапарлямэнту і віцэ-прэзыдэнт ІІХФ Калерва Кумала.
Падаецца, улады Беларусі самі ўжо ня вераць у рэальнасьць пакінуць права на чэмпіянат сьвету ў сябе, паколькі хакейны чэмпіянат сьвету не ўключылі ў пералік спартовых мерапрыемстваў на 2021 год. Гэта зьдзівіла нават прыхільнікаў Лукашэнкі, якія выступалі за правядзеньне турніру ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіянату сьвету ў хакеі няма ў пераліку міжнародных спаборніцтваў у Беларусі на годЗборная Даніі 7 студзеня стала першай нацыянальнай камандай, прадстаўнік якой афіцыйна заявіў, што зборная не прыедзе на чэмпіянат сьвету, калі яго не перанясуць зь Беларусі ў іншую краіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Данія не паедзе на ЧС-2021 па хакею, калі ён пройдзе ў Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пісьменьнік Філіпенка: Праводзіць чэмпіянат сьвету ў краіне, дзе людзей зьбіваюць і расстрэльваюць за нацыянальны сьцяг?