7 студзеня адбываецца чацьвёрты выпуск інтэрактыўнага youtube-шоу «Годны двор». Сярод запрошаных гасьцей: Павел Аракелян, дуэт «Арыстакратычная бледнасьць» і гурт VAL.
У анонсе youtube-шоу гааворыцца, што Павел Аракелян ня толькі вядомы джазавы саксафаніст і фітнэс-трэнер, але і прэзыдэнт менскіх двароў. Інаўгурацыя адбудзецца падчас эфіру, уваход вольны!
У лістападзе 2020 году Павел Аракелян за канцэрт у менскай МАлінаўцы 15 сутак правёў за кратамі.
Музычны настрой створыць гурт VAL. Сёлета са сцэны Эўрабачаньня беларусы яго не пачуюць, але дуэт выступіць у Годным двары са сваімі найлепшымі песьнямі.
Таксама ў прамым эфіры будуць падведзеныя вынікі разыгранкі паштовак ад А1.
Ахвочыя могуць паўдзельнічаць у конкурсе:.
Вядоўцамі шоу будуць піяр-мэнэджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцяхоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.
Акцыю арганізуе кампанія «Годна».