Нашы чытачы пішуць, што сілавікі пачалі падрыхтоўку да візыту Лукашэнкі ў царкву яшчэ з абеду 6 студзеня.
Да некаторых жыхароў заходзілі і ветліва прасілі адключыць бчб-агеньчыкі на вокнах і зьняць сьцягі, нават чырвона-зялёныя.
«Сёньня, піша адзін з чытачоў, а 8 раніцы ўсё пачалося. Сілавікі былі ў кожным пад’езьдзе па вуліцы Лынькова. Паўдні людзі баяліся выйсьці з дому. Было шмат „ціхароў“ на раёне, хадзілі па гаражах. Недзе а 12 яны зьехалі».