Справу разглядаў судзьдзя Андрэй Лагуновіч.
25 сьнежня каля дзесяці жыхароў Гомля зладзілі навагодні пікнік у лесе. Яны ўпрыгожылі там ялінку, палілі вогнішча і вадзілі карагод. Некаторыя ўдзельнікі карагоду мелі бел-чырвона-белыя сьцягі. На ялінцы былі аркушы паперы з надпісамі «Пацук, сыходзь!» і «Ў Новы год без пацука!».
5 студзеня пэнсіянэрку Алу затрымала міліцыя. У яе доме прайшоў вобшук. Міліцыя забрала тэхніку (кампутар, дыскі, тэлефоны) і «бел-чырвона-белы сьцяг з кветкай пасярэдзіне» (маецца на ўвазе сьцяг БСДП. — РС). Пэнсіянэрку забралі на ноч у ІЧУ. 6 студзеня адбыўся суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усім паверхам крычалі: „Сыходзь!“». Як сьвяткавалі Новы год у турмахПаводле рапарту міліцыі, пэнсіянэрка «ў загадзя дамоўленым месцы, у лясным масіве каля вёскі Новая Бухалаўка прыняла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу без дазволу гарвыканкаму».
«Я не лічу, што карагод у лесе — мітынг. Я не лічу сябе вінаватай. Калі нават вы кажаце, што я была там у чырвонай куртцы — то што? Гэта абсурд — даваць паказаньні па такой справе», — сказала жыхарка Гомля.
Міліцыянты напісалі ў рапарце, што заўважылі ў тэлеграме відэа з пікніку ў лесе і «апэратыўным шляхам» вызначылі, што ўдзел у «несанкцыянаваным мітынгу» прыняла Ала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці на 15 сутак асудзілі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Шарэнду. Ягоная жонка ў СІЗАНа судзе выступала сьведка, яшчэ адна жыхарка Гомля. Яна паказала, што з Алай пазнаёмілася ў жніўні на мірных маршах. Судзьдзю цікавіла — у якіх тэлеграм-суполках удзельнічалі абедзьве жыхаркі Гомля, хто яшчэ быў на пікніку, ці была сымболіка і хто выклаў запіс у Тэлеграм.
«То бок вы пілі шампанскае, весяліліся і размахвалі бел-чырвона-белымі сьцягамі? Для чаго было сьцягі з сабой браць? Вы ж выдатна разумееце, што, каб ня гэтыя сьцягі — вам бы ніхто і слова не сказаў? — удакладняў судзьдзя. — Каб вы не выкарыстоўвалі нейкія палітычныя моманты... Вы выкарыстоўваеце бел-чырвона-белыя сьцягі, плякаты на ялінцы: "Новы год без пацука" — гэта што?».
Дзяўчына патлумачыла, што адкрыта са сьцягамі хадзіць нельга, таму яны вырашылі скарыстацца імі ў лесе.
Дзяўчыну-сьведку таксама будуць судзіць на наступным тыдні.