Такім чынам, у ізалятары Жодзіна яна прабудзе як мінімум да 8 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі — менавіта ў перадвыбарнай камандзе былога банкіра яна распачала свой палітычны шлях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакату Калесьнікавай Ільлю Салею дадалі яшчэ два месяцы хатняга арыштуМарыю Калесьнікаву выкралі летась 7 верасьня ў цэнтры Менску невядомыя, некалькі дзён родныя і сябры нічога ня ведалі пра яе лёс.
Пазьней аказалася, што на наступны дзень яе гвалтам спрабавалі вывезьці ва Ўкраіну, але ў нэўтральнай зоне яна парвала свой беларускі пашпарт. Там жа яе арыштавалі і ад таго часу трымаюць за кратамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэрам беларускай апазыцыі ўручылі прэмію імя Андрэя СахараваМарыя Калесьнікава прызнаная палітвязьнем і вязьнем сумленьня. Разам зь іншымі апанэнтамі беларускага рэжыму Эўрапарлямэнт прысудзіў ёй прэмію імя Сахарава за ўнёсак у барацьбу за правы чалавека.
Зьняволеную можна падтрымаць лістом, паштоўкай або тэлеграмай, даслаўшы іх на адрас: турма № 8, вул. Савецкая, 22а, Жодзіна, 222160.