Аўтар сакрэтнага дакумэнту — начальнік упраўленьня каардынацыі і ўзаемадзеяньня падразьдзяленьняў кадраў і ідэалягічнай працы МУС палкоўнік Аляксандар Мазур.
Ініцыятыва адзначыла, што атрымала зьвесткі, якія мусілі ісьці пад грыфам «сакрэтна» насуперак абвешчанай у ведамстве кампаніі прадухіленьня працёкаў службовай інфармацыі.
На 1 студзеня 2020 году колькасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у Беларусі складала 46 128 чалавек. Лічба прыводзіцца без уліку цывільнага пэрсаналу і вайскоўцаў тэрміновай службы ўнутраных войскаў.
З дакумэнту вынікае дакладная штатная колькасьць асобных падразьдзяленьняў:
- раскрыцьцё злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгіяў — 163 чалавекі
- крымінальны вышук — 2457
- наркакантроль і супрацьдзеяньне гандлю людзьмі — 550
- барацьба з эканамічнымі злачынствамі — 886
- участковыя інспэктары міліцыі — 3036
- ДАІ — 3341
- апэратыўна-дзяжурная служба — 1112
- патрульна-паставая служба міліцыі — 2099
- ГУБАЗіК — 360
- дэпартамэнт выкананьня пакараньняў — 5427
- дэпартамэнт аховы — 11 505
- супрацоўнікі ва ўстановах адукацыі — 729
- унутраныя войскі (без уліку вайскоўцаў тэрміновай службы) — 6716.
Пры гэтым робіцца ўсё больш відавочным кадравы дэфіцыт. На працягу 9 месяцаў мінулага году 2 091 супрацоўнік звольніўся з органаў, толькі ў трэцім квартале адбыўся 51,4% звальненьняў (1 074 чалавек). Як падкрэсьлівае ініцыятыва, акурат у пэрыяд і непасрэдна пасьля правядзеньня выбарчай кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі народны трыбунал» назваў імя меркаванага забойцы ТарайкоўскагаСправы супраць міліцыянтаў сталі рэкордна рэдкімі
За прааналізаваныя 9 месяцаў зьнізілася колькасьць злачынстваў з удзелам асабістага складу, іх зафіксавалі толькі 28, хаця ў 2019-м за аналягічны пэрыяд такіх было 120. Да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнулі толькі 841 чалавека, хоць за такі самы пэрыяд у 2019-м супрацоўнікі органаў унутраных справаў прыцягваліся да яе 1443 разы. Істотна, больш як на чвэрць, упала і колькасьць зарэгістраваных выпадкаў парушэньня працоўнай дысцыпліны.
Ініцыятыва пракамэнтавала, чым абумоўлена такое рэзкае зьніжэньне, якое дало самыя нізкія лічбы за апошнія 10 гадоў.
«Дадзеныя паказьнікі сьведчаць не аб станоўчай дынаміцы, як сьцьвярджаецца ў дакумэнце, а аб тым, што ў МУС з пачатку году ўстанавілі негалосную забарону на прыцягненьне супрацоўнікаў да розных відаў адказнасьці на фоне масавых звальненьняў супрацоўнікаў».
Па інфармацыі By_pol, дадзеную забарону замацавала распараджэньне МУС № 6дсп ад 18 жніўня «Аб стабілізацыі маральна-псыхалягічнага клімату і захаваньня кадравага ядра».
Нягледзячы на шматлікія зафіксаваныя дакумэнтальна выпадкі гвалту з боку сілавікоў, па ніводным такім факце супраць іх не пачалі крымінальнай справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аблава на менскія двары. Увечары затрымалі людзей з Уручча, Новай Баравой і Захаду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка і КДБ плянавалі забойствы апанэнтаў у Нямеччыне? Расьсьледаваньне EUObserver