Адзін з жорстка затрыманых увечары 5 студзеня ў двары Новай Баравой — Віктар Мароз.
Ягоныя сваякі пацьвердзілі Свабодзе, што гэта адзін з колішніх фігурантаў рэзананснай «справы Белага легіёну». У 2017 годзе Віктар Мароз правёў 102 дні за кратамі за нібыта падрыхтоўку да масавых беспарадкаў.
Пасьля затрыманьня і зьбіцьця невядомымі мужчына трапіў у аддзяленьне хірургіі лякарні хуткай дамамогі. На відэакадрах, зьнятых жыхарамі, чалавек у цывільным б’е яго нагой у жывот.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аблава на менскія двары. Увечары затрымалі людзей з Уручча, Новай Баравой і Захаду