«Паводле стану на 5 студзеня разнавіднасьць каранавірусу SARS-COV-2 пад назвай VOC-202012/01, якая першапачаткова была выяўлена ў Злучаным Каралеўстве, знойдзеная ў невялікай колькасьці выпадкаў яшчэ ў 40 дзяржавах / тэрыторыях / раёнах ў пяці з шасьці рэгіёнаў САЗ», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Варыянт брытанскага каранавірусу: што мы ведаем пра ягоТаксама ў паведамленьні САЗ прыводзяцца дадзеныя аб распаўсюджваньні яшчэ аднаго штаму — 501Y.V2, першапачаткова выяўленага ў Паўднёвай Афрыцы. Цяпер выпадкі заражэньня гэтым штамам зарэгістраваныя ў сямі краінах, паведамляе САЗ.
У арганізацыі адзначылі, што трэці тыдзень запар у сьвеце фіксуецца больш за 4 млн новых выпадкаў заражэньня каранавірусам, а колькасьць сьмяротных зыходаў за гэты час павялічылася на 76 тысяч. «Такім чынам, з пачатку пандэміі агульная колькасьць зарэгістраваных выпадкаў перавышае 83 млн і больш за 1,8 млн сьмерцяў ва ўсім сьвеце», — кажуць у САЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекары навучыліся прадказваць цяжкасьць каранавіруснай інфэкцыіУлады Вялікай Брытаніі паведамілі аб выяўленьні новага, больш небясьпечнага штаму каранавірусу ў сярэдзіне сьнежня. Пазьней гэты варыянт SARS-CoV-2 выявілі ў шэрагу іншых краін, у тым ліку ў ЗША, Кітаі, Канадзе, Турэччыне, Тайляндзе, Грэцыі, Славаччынне, Віетнаме і на Кіпры. У Беларусь пакуль пра яго не паведамлялася.