Дасьледаваньне гэтай праблемы публікуе партал TUT.BY.
Некалькі чытачоў TUT.BY распавялі, што ім прыйшлі ўскрытыя на патрабаваньне мытні лісты з-за мяжы, і выказалі здагадку, што кантраляваць лісты зь іншых краінаў сталі часьцей.
Пра такую ж сытуацыю ў сваім акаўнце ў Instagram кажа і, напрыклад, «Міс Беларусь — 2008» Вольга Хіжынкова. У мытні ж TUT.BY запэўніваюць, што ніякіх зьменаў, якія тычацца міжнародных паштовых адпраўленьняў, няма, праца з допісам ідзе ў звычайным рэжыме.
— Перад навагоднімі сьвятамі адправіла з Англіі бацькам у Горадню паштоўку ў капэрце. Яны атрымалі ўскрыты ліст са штампам «ускрыты на патрабаваньне мытні» і залепленым фірмовым скотчам «Белпошты». Раней я таксама адпраўляла лісты ў Беларусь, але яны заўсёды прыходзілі цэлымі. Днямі ў сваёй стужцы ў Facebook у кагосьці са сваіх фрэндаў убачыла падобную карціну: там ліст з Польшчы ў Беларусь таксама прыйшло ў аналягічным выглядзе, — распавядае ўраджэнка Горадні Натальля, якая зараз жыве ў Англіі.
Яшчэ адна чытачка TUT.BY зь Менска распавядае, што атрымала паштоўку з Брусэлю ад сяброўкі.
І на капэрце пячатка, што ўскрытая на патрабаваньне мытні, і скотч «Белпошты». Такую ж сытуацыю ўбачыла ў Хіжынковай у Instagram, — кажа дзяўчына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія Top10VPN: адключэньне інтэрнэту каштавала Беларусі 336 мільёнаў даляраўУ «Белпошце» кажуць, што міжнародная карэспандэнцыя заўсёды праходзіць дадатковы кантроль.
— І тая карэспандэнцыя, якая ідзе з краіны, і якая паступае ў краіну, трапляе на кантроль. Ёсьць дзьве працэдуры, якія могуць прайсьці такія адпраўленьні: агляд і дагляд. Спэцыяліст, калі ёсьць нейкія падазрэньні, можа правесьці дагляд з ускрыцьцём капэрты, пасылкі або бандэролі. Напрыклад, у пасылцы могуць быць цацкі, падобныя на зброю, і трэба пераканацца, што ўнутры пакета няма нічога падазронага, або, бывае, падазрэньні могуць пацьвердзіцца, — кажуць у «Белпошце». У Менскай рэгіянальнай мытні TUT.BY распавялі, што ўскрыцьцё карэспандэнцыі робіцца не ўласна мытнікамі, а на патрабаваньне мытні.
Таксама там кажуць, што ў апошні час «ніякіх зьменаў з нагоды міжнароднай карэспандэнцыі» не было і праца з лістамі ідзе ў звычайным рэжыме.
— Традыцыйна міжнародных паштовых адпраўленьняў, што паступаюць у краіну перад навагоднімі сьвятамі, робіцца больш. Гэта ніяк не ўплывае на падыходы мытных органаў. Пры выбары аб’ектаў і формаў мытнага кантролю выкарыстоўваецца сыстэма кіраваньня рызыкамі ў адпаведнасьці з заканадаўствам Эўразійскага эканамічнага саюзу аб мытным рэгуляваньні. У міжнародных паштовых адпраўленьнях, у тым ліку і лістах, могуць знаходзіцца прадметы і рэчывы, забароненыя альбо абмежаваныя да ўвозу. Напрыклад, у лістах могуць адпраўляць асабліва небясьпечныя наркатычныя сродкі і псыхатропныя рэчывы. Не заўсёды іх можна выявіць без адкрыцьця паштовага адпраўленьня. Нярэдка такія тавары перасылаюцца з указаньнем фіктыўных зьвестак аб іх атрымальніках альбо наогул бязь іх ведама.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пацьвердзіў курс на раскол грамадзтва