Сярод астатніх краінаў сьвету даражэй заплаціла толькі Індыя — каля 2,78 мільярда даляраў.
Пра гэта паведамляе выданьне Dev.by.
Доступ у сеціва ў Беларусі ў 2020 годзе адсутнічаў 218 гадзін. Адключэньні закранулі 7,9 мільёна інтэрнэт-карыстальнікаў. Самыя працяглыя перабоі былі арганізаваныя таксама ў Індыі: тут улады цалкам блякавалі інтэрнэт на 1655 гадзін і запавольвалі хуткасьць злучэньня на працягу 7272 гадзін.
Як пішуць дасьледчыкі, у Беларусі адключэньні суправаджаліся парушэньнем правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы і свабоды друку, а таксама фальсыфікацыяй выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ: За год у Беларусі зьніклі шэсьць вядомых недзяржаўных газэтаў«Улады Беларусі абмяжоўвалі доступ у інтэрнэт у жніўні і верасьні, калі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка спрабаваў здушыць пратэсты, якія пачаліся пасьля сумнеўных прэзыдэнцкіх выбараў», — адзначылі ў Top10VPN.
На фоне жорсткасьці сілавікоў і нападаў на журналістаў пратэстоўцы выкарыстоўвалі для каардынацыі сваіх дзеяньняў прыкладаньні, якія забясьпечваюць канфідэнцыйнасьць, напрыклад, Telegram і VPN-сэрвісы, працягваюць аналітыкі. Па падліках Top10VPN, падчас абмежаваньняў папулярнасьць VPN-сэрвісаў у краіне вырасла на 650% у параўнаньні зь сярэднямесячным значэньнем.
Глябальная эканамічная страта ад блякаваньня інтэрнэту ў 2020 годзе ацэньваецца ў 4 мільярды даляраў, што ў два разы менш, чым годам раней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як падаражэлі прадукты зь леташняга красавіка