За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1273 пацыенты з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Гэта на 32% меней, чым днём раней.
У выніку ўскладненьняў ад каранавірусу за мінулы дзень памерла больш людзей, чым звычайна, — 10. Такі паказнік ужо два дні запар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША разьмеркавалі 14 млн дозаў вакцыны ад COVID-19. Прышчапілі 4 мільёны чалавекЗгодна са статыстыкай ведамства, ад пачатку пандэміі ў краіне адзначаныя больш за 203 тысячы чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус.
Ачунялі 184 тысячы з пацьверджаным дыягназам COVID-19. Агулам узята больш за 4 млн тэстаў.
За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі Беларусі памерлі 1 тысяча 471 пацыент.
Беларускія ўлады абвясьцілі пачатак вакцынацыі расейскім прэпаратам, але масавая кампанія не пачалася.