Ліст публікуе нямецкае выданьне Frankfurter Allgemeine Zeitung. Пісьменьнік таксама падаў тэкст свайго звароту ў арыгінале (па-расейску) на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею спадзяецца, што чэмпіянат сьвету адбудзецца ў Беларусі«У апошнія дні я зь вялікім зьдзіўленьнем назіраю за той упартасьцю, зь якой вы хочаце правесьці Чэмпіянат сьвету па хакеі ў маёй роднай краіне. Мяркуючы па ўсім, вы хочаце гэтага да таго моцна, што ня чуеце, што большасьць грамадзян Беларусі супраць! Нядаўна я даведаўся, што вы так хочаце правесьці гэты Чэмпіянат сьвету па хакеі ў Беларусі, што гатовыя ляцець на перамовы з дыктатарам, які фальсыфікаваў выбары», — піша Філіпенка.
«Вы сьцьвярджаеце, — працягвае пісьменьнік, — што Чэмпіянат сьвету трэба праводзіць, таму што (ваша цытата): „Шанцаў на тое, што ў Беларусі адбудуцца глябальныя зьмены, амаль няма“. Пагуляем на касьцях?! Верагодна, роўна па той жа лёгіцы праводзілі Алімпіяду ў фашысцкай Нямеччыне, праўда? Чэмпіянат сьвету ўжо хутка, зьмяняць краіну-гаспадыню, мяркуючы па ўсім, вам ня хочацца — гэта запатрабуе ад вас лішніх высілкаў, магчыма нават прыйдзецца затрымацца на працы, таму вы гатовыя правесьці турнір у краіне, дзе дыктатар, які захапіў уладу, сьцьвярджае, што ад каранавірусу лечыць хакей?! Гэта вас так падганяе?!
Магчыма, гэты вопыт вы прапануеце перанесьці і ў Швайцарыю? Для чаго вакцыны, калі ўсіх тых, хто заразіўся, можна проста выгнаць на лёд?!».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Міжнароднай фэдэрацыі хакею назвалі дату магчымага рашэньня аб пазбаўленьні Менску правоў на правядзеньне чэмпіянату-2021«Ці дакладна я разумею, што вы зьбіраецеся праводзіць Чэмпіянат сьвету ў краіне, дзе па нядзелях закрываюць усе станцыі мэтро і адключаюць інтэрнэт, каб пратэстоўцы не маглі выйсьці на маршы пратэсту і тэлефанаваць адзін аднаму?! -- пытаецца Філіпенка. — Вы падтрымліваеце гэтыя меры? Вы ўяўляеце сабе, што ў Швайцарыі будуць выключаць сотавую сувязь, каб людзі не маглі выказваць сваю грамадзянскую пазыцыю? Так? Гэта нармальна? Гэта не перашкодзіла б Чэмпіянату сьвету ў Швайцарыі?
Ці правільна я зразумеў, што вы хочаце праводзіць Чэмпіянат сьвету ў краіне, дзе людзі без апазнавальных знакаў выкрадаюць на вуліцах людзей, дзе зьбіваюць жанчын, старых і інвалідаў, дзе бацькоў кідаюць у аўтазакі разам з шасьцігадовымі дзецьмі, і ў гэтых самых аўтазаках так мала месца, што людзей кладуць, як сардыны ў бляшанкі, у некалькі слаёў?! Я нічога ня блытаю?».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі фонд спартовай салідарнасьці пачаў кампанію байкоту менскай часткі чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году"Вы праўда хочаце праводзіць Чэмпіянат сьвету тут, у краіне, дзе буяе дыктатура, якой Эўропа не памятае зь сямідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя?! — гаворыцца ў лісьце. — Ці правільна я разумею, што ўжо празь некалькі месяцаў вы зьбіраецеся праводзіць Чэмпіянат сьвету ў рэспубліцы, дзе пры насельніцтве дзевяць зь лішнім мільёнаў чалавек толькі за апошнія чатыры месяцы амаль 40 000 чалавек прайшлі праз турмы?!
Ці правільна я разумею, што вы лічыце дарэчным праводзіць Чэмпіянат сьвету ў краіне, дзе ў цэнтры сталіцы да арыштаваных дэманстрантаў ужываюць катаваньні? Вы паглядзелі ўсё відэа? Вы азнаёміліся з усімі задакумэнтаванымі выпадкамі катаваньняў, якіх толькі ААН зафіксавала больш за 450? Вам іх мала? Мне трэба даслаць вам яшчэ?
Ці дакладна я разумею, што сьвята спорту па вашым пляне павінна адбыцца ў краіне, дзе ў часы пандэміі ў камэрах на шэсьць месцаў утрымліваюцца васямнаццаць чалавек, дзе затрыманых зьбіваюць і прымушаюць хадзіць на карачках, дзе ў турмах няма гарачай вады? Усё так? Усё гэта не перашкодзіць вашаму чэмпіянату?
Вы дамовіцеся з Лукашэнкам, каб падчас матчаў людзі ў турмах сядзелі ціха?! Ці правільна я разумею, што вы зьбіраецеся праводзіць Чэмпіянат сьвету ў краіне, кіраўнік фэдэрацыі хакею якой спадар Баскаў асабіста ўдзельнічае ў зьбіваньнях пратэстоўцаў, удзельнічае ў выкраданьнях і, мяркуючы па ўсім, датычны да забойства мастака Рамана Бандарэнкі?! Вы закрыеце на гэта вочы толькі на групавым этапе — ці на этапе плэй-оф таксама?!
Ці дакладна я зразумеў, што вы гатовыя правесьці Чэмпіянат сьвету па хакеі ў Беларусі, нават нягледзячы на тое, што Латвія (другая краіна-гаспадыня) супраць?! Хто будзе асьвятляць ваш Чэмпіянат, калі большасьць незалежных беларускіх журналістаў у турмах, а эўрапейскія СМІ пазбаўленыя акрэдытацыі? Вы ўжо дамовіліся, што акрэдытацыю ім вернуць? Тады чаму вы не зрабілі гэтага раней, ці вы сапраўды лічыце, што асьвятляць гульню важней, чым асьвятляць барацьбу людзей за свабоду?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіянату сьвету ў хакеі няма ў пераліку міжнародных спаборніцтваў у Беларусі на годЦі правільна я разумею, што вы зьбіраецеся праводзіць Чэмпіянат сьвету ў краіне, дзе людзей зьбіваюць і расстрэльваюць за выкарыстаньне нацыянальнага сьцяга? Вы ўжо ўзялі з Лукашэнкі слова, што яго ланцуговыя сабакі ня будуць забіваць за іншыя сьцягі?
Так, напрыклад, дыктатар упэўнены, што на вуліцы Менску выходзіць па трыста тысяч чалавек не таму, што ён узурпаваў уладу, а таму толькі, што за ўсім стаяць чэскія лялькаводы. Вы можаце гарантаваць чэскім заўзятарам бясьпеку? Вы можаце гарантаваць Лукашэнку, што ў Менск не паляцяць лялькаводы з Чэхіі? У вас ёсьць меркаваньні на гэты конт? Мы з радасьцю паслухаем!
Ці правільна я разумею, што разам з пустымі самалётамі, якія на фоне пандэміі паляцяць у краіну, дзе ўжо сем месяцаў доўжыцца грамадзянскі канфлікт, падчас вашага Чэмпіянату сьвету ў Беларусь вернуцца больш за дзесяць тысяч беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну на фоне канфлікту?
І апошняе — ці правільна я разумею, што пасьля ўсіх пастаўленых тут пытаньняў вы ўсё яшчэ зьбіраецеся ляцець у Беларусь?».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саша Філіпенка: «Мы абралі адзіна слушны спосаб барацьбы ў 2020 годзе». ВІДЭАРэнэ Фазэль жыве ў Швайцарыі, дзе выйшаў у перакладзе на францускую мову раман Філіпенкі «Чырвоны крыж». Швайцарскае радыё назвала яго найлепшым раманам году.