На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 студзеня рубель адчувальна патаньнеў да даляра і эўра.
Эўрапейская валюта завяршыла таргі на новым абсалютным максымуме: курс павялічыўся больш чым на паўкапейкі (0,59) і склаў 3,1703 рубля. У абменных пунктах асобныя банкі прадаюць эўра па 3,20 рубля.
Амэрыканскі даляр таксама вырас на 0,26 капейкі і дасягнуў 2,5821 рубля. Бальшыня банкаў акругляюць курс продажу да 2,60.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даляр ужо па 2,58. Што адбываецца з курсам валют і чаго чакаць далейУ той жа час курс расейскага рубля зьнізіўся адразу на 4,46 капейкі да 3,4631 беларускага рубля за 100 расейскіх.
У курсаўтварэньні Нацыянальнага банку беларускі рубель прывязаны да валютнага кошыка, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра — 30%, эўра — 20%.