З новага году спыніла дзейнасьць незалежная газэта «Вольнае Глыбокае». Год таму выйшаў яе 1000-ы нумар, паведаміла «Радыё Рацыя». Над стварэньнем газэты і яе распаўсюдам апошні час працавала амаль адна сям’я галоўнага рэдактара і выдаўца Уладзімера Скрабатуна.
«Вольнае Глыбокае» праіснавала роўна 26 гадоў, апошні яе нумар выйшаў на каталіцкія Каляды.
Распаўсюдніца газэты і дачка галоўнага рэдактара Надзея Маліноўская сказала, што сур’ёзная праблема ў рэдакцыі толькі адна, але вельмі істотная — фінансаваньне.
«З улікам таго, што я, сястра, мама, тата — усе мы чацьвёра працуем на голым энтузіязьме і нічога не атрымліваем. Ужо некалькі гадоў. Але раней газэта сама сябе акупляла, і проста на ідэі мы працавалі. Цяпер мы ня можам зарабіць нават на друкарню».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўная рэдактарка «Газеты Слонімскай» пакінула Беларусь праз пагрозу крымінальнага перасьледуПаводле рэдактара газэты Ўладзімера Скрабатуна, выратаваць выданьне ў цяперашніх умовах не дапамагло б нават зьмяншэньне накладу.
«За 900 асобнікаў я ня бачу сэнсу яе выдаваць. Сэнс такі: 900 асобнікаў альбо мільён, праца абсалютна тая ж самая. Толькі друк каштуе для 900 асобнікаў 435 рублёў. А калі б была тысяча, а калі б было дзьве тысячы? Гэта б ужо каштавала тысячу рублёў. Дзе такія грошы ўзяць? У нас столькі рэклямы няма».
Апошнім часам «Вольнае Глыбокае» выходзіла накладам 900 асобнікаў, хаця ў лепшыя часы яе наклад дасягаў 5000 экзэмпляраў. Для глыбачанаў і жыхароў суседніх раёнаў яна была цікавай у першую чаргу краязнаўчымі матэрыяламі і мясцовымі абвесткамі.
Цяпер Уладзімер Скрабатун спадзяецца толькі на інтэрнэт. Цяпер ён будзе працаваць над раскручваньнем электроннай вэрсіі газэты — сайтам vglybokaye.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Брестская газета» папрасіла чытачоў скасаваць падпіску на 2021 год ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэдакцыі газэты «Ганцавіцкі час» і ў галоўнага рэдактара правялі ператрусы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чалавек, які зрываў маскі. Ігару Герменчуку сёньня магло б споўніцца 60