Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэдакцыі газэты «Ганцавіцкі час» і ў галоўнага рэдактара правялі ператрусы


Беларуская міліцыя, ілюстрацыйнае фота.
Беларуская міліцыя, ілюстрацыйнае фота.

У рэдакцыю незалежнага выданьня «Ганцавіцкі час» у 10:30 прыйшла міліцыя з пастановай пра вобшук.

Сярод тых, хто прыйшоў у рэдакцыю, быў начальнік крымінальнага вышуку Ганцавіцкага РАУС Дзьмітры Юрчык, піша БАЖ. Прыблізна праз гадзіну міліцыянты зьехалі, разам зь імі галоўны рэдактар газэты «Ганцавіцкі час» Пётр Гузаеўскі. Журналісты выданьня ня бачылі, каб нешта забралі з рэдакцыі. Дома ў Гузаеўскага таксама правялі ператрус.

Таксама зь ператрусам прыйшлі і дахаты да галоўнага рэдактара Пятра Гузаеўскага. У выніку ператрусу ў яго канфіскавалі яго асабісты ноўтбук. Гузаеўскі распавёў БелаПАН, што візыт сьледчых і ператрус у рэдакцыі і ў яго дома зьвязаныя са справай журналіста «Першага Рэгіён» Сяргея Гардзіевіча.

«Якое дачыненьне да гэтай справы мае рэдакцыя „Ганцавіцкі час“ і я ў прыватнасьці, наогул не разумею», — адзначыў Гузаеўскі. Ён запытваў падчас ператрусу, што ў яго шукаюць, але адказу не атрымаў. Яго таксама выклікалі ў Сьледчы камітэт у якасьці сьведкі.

«Пра што я магу сьведчыць, не ведаючы сутнасьці справы і ня маючы паняцьця ні пра якія вайбер-групы?» — падкрэсьліў кіраўнік рэдакцыі. Ён расцэньвае сёньняшні ператрус як ціск на рэдакцыю.

«Ганцавіцкаму часу» 19 гадоў. Выданьне мае афіцыйную рэгістрацыю Міністэрства інфармацыі. Газэта належыць кампаніі «Мэдыя-Ганцавічы», якая заснавала таксама сайт «Першы рэгіён».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG