У Гомельскім грамадзка-палітычным цэнтры праходзіць ператрус

Гомельскі грамадзка-палітычны цэнтар «Палеская, 52»

Пра гэта Свабодзе паведаміў актывіст Уладзімер Кацора.

Таксама праходзіць вобшук у правааабаронцы Васіля Палякова і актывіста АГП, аднаго з каардынатараў назіраньня на выбарах Мікалая Новікава.

«Нібыта гэта звязана са справай Уладзімера Няпомняшчых», — зазначыў Кацора.

Уладзімер Няпомняшчых — пэнсіянэр МУС і актывіст АГП, быў затрыманы 23 сьнежня. Яго абвінавацілі ў «пагрозе гвалту» у дачыненьні пракурора.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзельніку прэзыдэнцкай кампаніі пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі за «пагрозу» пракурору
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень 2020 – студзень 2021. Мы сьведкі. „Арыштавалі за «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы“. АБНАЎЛЯЕЦЦА