На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з подпісам прэмʼер-міністра Галоўчанкі 5 студзеня апублікавалі пералік міжнародных спартовых мерапрыемстваў на 2021 год.
Зь яго вынікае, што Беларусь зьбіраецца праводзіць чэмпіянаты сьвету ў сучасным пяціборстве, паўэрліфтынгу і лязэр-ране. Згадкі пра чэмпіянат сьвету ў хакеі няма.
Хакейны чэмпіянат мае прайсьці з 21 траўня да 6 чэрвеня ў Менску і Рызе.
Кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль заявіў, што пасьля 7 студзеня сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, каб абмеркаваць падрыхтоўку да чэмпіянату сьвету і зрабіць «усё магчымае, каб чэмпіянат сьвету адбыўся ў Менску».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кангрэсмэны ЗША і дэпутаты эўрапейскіх краінаў патрабуюць адклікаць хакейны чэмпіянат зь Беларусі«Калі чэмпіянату сьвету няма ў пераліку Савету Міністраў, гэта ня значыць, што ён не адбудзецца ў Беларусі», — сказалі «Інтэрфаксу» у прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.
У ведамстве ўдакладнілі, што арыентуюцца на леташні прэзыдэнцкі ўказ № 10, які выначае бязьвізавы рэжым уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасьцей хакейнага чэмпіянату сьвету.
Аналягічнай думкі трымаюцца і ў Фэдэрацыі хакею Беларусі, дзе спасылаюцца на той жа дакумэнт.
«Указ прэзыдэнта рэгулюе бязьвізавы рэжым, а гэтая пастанова тычыцца вызваленьня ад выплаты консульскага збору іншых спаборніцтваў», — адзначылі ў прэс-службе фэдэрацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Герасіменя: Паўстаньне спартоўцаў нанесла неацэнны ўдар па ЛукашэнкуБеларускі фонд спартовай салідарнасьці заклікае пазбавіць Менск чэмпіянату сьвету за сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека, катаваньні і забойства мірных пратэстоўцаў.
Міжнародная фэдэрацыя хакею пачала праверку ў адносінах да старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава наконт ягонай датычнасьці да гібелі пратэстоўца Рамана Бандарэнкі.
Латвія, якая мае разам зь Беларусьсю праводзіць чэмпіянат, забараніла ўезд Дзьмітрыю Баскаву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі хакею: Будзем рабіць усё магчымае, каб чэмпіянат сьвету адбыўся ў Менску