Гэта парталу Tut.by пацьвердзілі ў кампаніі, якая займалася арганізацыяй канцэрту, а пасьля ў новым выпуску свайго стэндапу расказаў і сам артыст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стэндап-комік Павел Залуцкі: «У Беларусі пра мой камінг-аўт абвяшчаў бы Лукашэнка»Слава Камісаранка — вядомы стэндап-комік, жыве ў Маскве. Штогод даваў канцэрты ў розных гарадах Беларусі. Летась праз пандэмію каранавірусу графік выступаў пасунулі з 21 і 25 лістапада на 10 і 11 красавіка гэтага году.
Аднак арганізатарам прыйшоў ліст з упраўленьня культуры Менгарвыканкаму, у якім паведамляецца аб ануляваньні гастрольных пасьведчаньняў пасьля «вывучэньня матэрыялаў выступаў коміка». Канцэрты ў Віцебску і Гомлі, заплянаваныя ў красавіку, застаюцца ў сіле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэй Скараход, зорка расейскага тэлешоў Comedy Club: «Жыве Беларусь! Вечна!» ВІДЭАСлава Камісаранка неаднаразова выказваўся пра фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і асуджаў гвалт з боку сілавікоў.
Раман Балонікаў, кіраўнік кампаніі Wonderland Events, якая займалася арганізацыяй канцэрту, называе сытуацыю вакол Камісаранкі «дзіўнай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арцемiй Троiцкi: Летам ніякага Лукашэнкі на пасадзе самадзержца ўжо ня будзе«Быў перанос у сувязі з падзеямі ня толькі палітычнымі, а з прычыны пандэміі. Натуральна, падалі ўсе неабходныя дакумэнты на замену гастрольных пасьведчаньняў, паўсюль атрымалі новыя, але потым менскае рашэньне анулявалі. Вядома, усе разумеюць, што гэта адбылося пасьля ўсіх ягоных публічных выказваньняў наконт улады і сытуацыі ў краіне».
Дзеля справядлівасьці, менскі стэндап пройдзе, але ўжо зь іншым складам артыстаў. Замест Славы Камісаранкі выступяць Вікторыя Складчыкава, Андрэй Атлас і Алена Новікава.
Рэакцыя Славы Камісаранкі на забарону канцэрту ў Менску:
Стэндап — камэдыйны жанр, у якім артыст выступае перад жывой аўдыторыяй, імправізуючы і зьвяртаючыся наўпрост да публікі.