На сайце праекту падрабязна расказваецца, куды пайшлі сродкі, пералічаныя ахвярадаўцамі і неабыякавымі людзьмі.
Удакладняецца, што для эфэктыўнай дзейнасьці каманды патрабуецца больш за 32 тысячы эўра штомесяц.
Структура расходаў наступная:
- Фінансаваньне каманды ў эміграцыі — 26 450 эўра
- Выдаткі на мэдыя-падтрымку — 5 000 эўра
- Тэхнічная інфраструктура — 925 эўра.
Да верасьня ініцыятары кампаніі жылі за ўласныя сродкі, збор грошай стартаваў у жніўні, калі стала зразумела, што дзейнасьць супольнасьці не завершыцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Цяпер у камандзе 23 чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Честные люди» пачалі «народны збор» доказаў рэпрэсій з боку чыноўнікаў і кіраўнікоўАгулам сабрана 183 978 эўра праз розныя плятформы:
- PayPal (€ 51 166)
- Уласныя сродкі заснавальнікаў (€ 43 200)
- Facebook (€ 40 461)
- Праект «Хуткая ўзаемадапамога» (€ 39 400)
- Банкаўскія пераводы (€ 9 751)
Выдаткі на дзейнасьць ад 1 чэрвеня да 30 лістапада:
- Утрыманьне каманды з 23 чалавек (841 эўра/месяц/чалавек) — € 58 044
- Дапамога затрыманым актывістам ініцыятывы і іх сем’ям — € 39 400
- Прасоўванне інфармацыйных матэрыялаў — € 71 646
- Тэхнічная інфраструктура і абсталяваньне — € 3 780
- Рэшта на будучы пэрыяд — € 11 108.
Цяпер ініцыятыва працуе ў наступных напрамках:
- Цэнтар дапамогі страйкоўцам
- Хуткая ўзаемадапамога
- Сумленны унівэрсытэт
- Справы аб фальсыфікацыі выбараў
- Дыялёг з народам
- Праект «Перамен»
- Выяўленьне саўдзельнікаў злачынстваў.
«Честные люди» — каманда беларусаў, якая пачала фармавацца яшчэ на старце выбарчай кампаніі і працавала на валянтэрскіх пачатках.
Частка людзей праз пагрозу затрыманьня была вымушаная пакінуць краіну. Але некаторыя застаюцца ў Беларусі і працягваюць дзейнасьць, акрамя асноўнай працы.